Паедзем, папрацуем?

Мінск, вуліца Нававіленская 23, двор. 10 ліпеня. Ад дзявятай раніцы грахоча адбойны малаток і вішчыць цыркулярка для рэзкі асфальту. Хаця ў гэтых месцах ямачны рамонт пакрыцця ўвогуле не быў патрэбны.

asfalt_3__1__logo.jpg


Маленкія страты верхняга слою (глыбінёй 1-2 см) у такім стане заставаліся гадамі, там нават лужыны не ўтвараліся.

asfalt_logo.jpg


Рабочыя «засвоілі» дзясяткі два квадратныя метры «рэзкі і выемкі», потым будзе яшчэ асфальціроўка (цікава, ці дачакаюцца дзеля гэтага дажджу?).

asfalt_2_logo.jpg


А потым, нават без дажджу, па сутыкненнях новага і старога асфальту будзе заўсёдная штогадовая эрозія. Зноў аб’ёмы «працы».

asfalt_4_logo.jpg


Зараз трохі стомленыя «рабочыя» сядзяць ля суседняга пад’езду на лаўцы, смаляць і задаволена мацюкаюцца на ўвесь двор. Тэлефоны адпаведнага (вытворчага) аддзела ЖКГ Цэнтральнага раёна (8017327-36-09, 8017327-37-64) і галоўнага інжэнера (8017327-23-04) на мае званкі глуха не адказваюць.
Весяліся, падаткаплацельшчык! Цябе ізноў абабралі.