Шаноўныя суразмоўцы

Вітаю вас з пачаткам чарговай ініцыятывы “Новага часу – выхадам газеты ў адкрыты дыялог з чытачамі ў Інтэрнэт-фармаце. Думаючы на пажаданне рэдакцыі пра тое, як бы выказацца пра новы стан нашых узаемадачыненняў, я чамусьці прыгадаў свой колішні вершаваны экспромт, названы “Між іншым

Вітаю вас з пачаткам чарговай ініцыятывы “Новага часу – выхадам газеты ў адкрыты дыялог з чытачамі ў Інтэрнэт-фармаце. Думаючы на пажаданне рэдакцыі пра тое, як бы выказацца пра новы стан нашых узаемадачыненняў, я чамусьці прыгадаў свой колішні вершаваны экспромт, названы

“Між іншым Заўсёды быць прыемна дэбютантам,Як быццам пачаткоўцам, дуэлянтам,Брэцёрам, па-юначы паблазніць.Паставіўшы пытанне: быць – ня быцьСабе сказаць: дык быць, хай сабе позна,Прасіць ў малітве даравання слёзна,І да спачыну радасна дажыць. Слёзна прасіць даравння адзін у аднаго нам яшчэ зарана, а прагназаваць “спачын – справа няўдзячная. Як журналіст непрафесійны, часам пакутуючы ад пытання – а ці дадуць табе выказацца, калі ёсць што сказаць – я асабіста некалькі раз цярпеў ад карпаратывісцкай палітыкі традыцыйных папяровых выданняў. Ну не жадае рэдакцыя даваць табе слова – як бы прыстойна і аргументавана ты не выказваўся! Хоць плач. У тым і перавага Інтэрнет-журналістыкі і пісання на блог: больш свабоды.
Праўда, у нядаўна прачытанай кнізе “Звыклае зло Віталя Тараса сустрэў на гэты конт наступную сентэнцыю. Свабоды болей – але меньш адказнасці, спеласці і самацэнзуры выказванняў. Таму меньш узважаных і глыбокіх думак, больш крайніх меркаванняў. Але спадзяюся, што, вытрымліваючы мінімальныя правілы гульні, пры ўзаемным жаданні пачуць адзін аднаго, мы здолеем выкарыстаць перавагі журналістыкі ХХІ стагоддзя. А там, за жывой размовай, раптам дачакаемся і папяровага ўвасаблення нашых думак. Усё-ткі я традыцыяналіст, і быў бы шчаслівы, калі на блогах аўтараў нашай газеты народзяцца тэмы, што пазней увасобяцца ў звыклым арнаменце чорных літар па белым полі паперы.
Дэкларую свае тэмы: гісторыя культуры і мастацтва, літаратура, тэатр, выбітныя асобы, палітыка. Можа, нават спорт. Прабачце за пярэстасць: трымацца толькі адной песьні мне неяк сумна. А прэтэндаваць на канчатковую беясспрэчную рацыю сваіх меркаванняў (не блытайце са шчырасцю) я не збіраюся. Таму і пагадзіўся ўвайсці ў блогасферу пад патранажам “Новага часу.
Жадаю цікавага пачатку і працягу, нясумнай і карыснай гутаркі! Аляксей Хадыка