Уладзімір Голуб у Мінску

Калі знакаміты мастак прыязжае з места ў мястэчка і наладжвае сваю выставу – гэта заўсёды падзея. Таму, калі са сталічнай Вільні ў сціплы ваяводскі Менск прывозіць свае працы Уладзімір Голуб, гэта абавязкова выклікае цікаўнасць мясцовай шляхты і мяшчанства.

Калі знакаміты мастак прыязжае з места ў мястэчка і наладжвае сваю выставу – гэта заўсёды падзея. Таму, калі са сталічнай Вільні ў сціплы ваяводскі Менск прывозіць свае працы Уладзімір Голуб, гэта абавязкова выклікае цікаўнасць мясцовай шляхты і мяшчанства.

Бо Вільня – гэта ж места. Там і зараз моцная першасная паганская складаная балцкага татэмізму. Вось адкуль ідзе вобразнасць, прынесеная да балтаславянскай крыві сучасных літвінаў: чалавек-дрэва-дуб.  Mēdis-ąźuolas.  Чалавек рыба. Źuvis. (тут сугуна – жывы).  Чалавек-зубр. Stumbras, або Bulius. Paūktis. Птушка.

 З горада пяці народаў, крывіцкай Меккі, да нас з’яўляюцца сны-фантазіі ад крыніц першаснай народнай чысціні. Гэта не Менск-Мінск, які паглядае на голубавы вобразы вачыма праваслаўна-атэістычнай новай пазадухоўнасці, што падымае яе носьбітаў вышэй за Бога (паводле словаў аднаго берасцейскага губернатара). Творы Голуба падаюцца знакамі першаснай чысціні, якімі замацаваны весь тысячагадовы шлях ад капішча да алтара, але Бог застаецца ўвышыні, назіраючы доўгую дарогу ад аднаго да іншага полюсу сваіх існасцяў, якім крочаць балтаславянскія народы, размаўляючы на сваіх розных мовах. У сінтэтычным, знітаваным універсуме ёсць месца рацыянальнаму і ірацыянальнаму, хрысціянскаму і паганскаму. Як у творчасці каталіка-рамантыка Яна Баршчэўскага, пачынальніка нашай новай літаратуры і аўтара нашых “1001 ночы, “Шляхціца Завальні, фантастычных апавяданняў, у якіх уваскрасалі казачныя загадкі протачасу балцка-славянскай душы.  

 Магчыма, сказанага і дастаткова для таго, каб заахвоціць чытача блога да адведання выставы. Бо астатняе – сутворчасць мастака і наведвальніка. Свае думкі і мроі мастак шыфруе з выкарыстаннем усяго свайго інструментарыя: ад адшліфаваных тэхнічных прыёмаў да перажытых праз свае пачуцці сімвалаў-вобразаў. Робіцца гэта для таго, каб наведвальнік, выкарыстаўшы свае багацці душэўных пачуццяў і асацыяцый, прачытаў прапанаваны яму загадкавы тэкст. У гэтым наведванне добрай экспазіцыі падобнае да перакладу паэтычных твораў з замежнай на сваю мову. Таму застаецца пажадаць усім ахвотным паэтычнага натхнення.

 Дадамо нелькі здымкаў – але яны толькі пралог да самой выставы.