No brain, no pain

Нядаўна даследчыкі прыйшлі да высновы, што шмат думаць небяспечна.



87f4d79e36d68c3031ccf6c55e9bbd39.jpg

Нядаўна даследчыкі прыйшлі да высновы, што шмат думаць небяспечна.
Чалавек прымае рашэнні і думае, дзякуючы працэсам, што адбываюцца ў яго лобных долях. Ад інтэнсіўнасці мысленчай дзейнасці залежыць памер гэтых аддзелаў мозгу. У выніку эксперыменту было выяўлена, што чым больш людзі думаюць пра жыццё і прыняцце важных рашэнняў, тым большыя праблемы з памяццю яны маюць. Амаль усе ўдзельнікі эксперыменту, якія мелі падобныя “цяжкасці, маглі запомніць толькі дзве рэчы, факта і г.д. Акрамя таго, яны больш схільныя да дэпрэсій.
Прачытала такі невялічкі артыкул сёння раніцай і задумалася, няўжо ўсе навокал даўно ведаюць пра небяспечнасць такой справы, як інтэнсіўнае мысленне? Такія людзі паўсюль.
Я раней не ведала, чым і як думае сусед, які тэрмінова пачынае рабіць рамонт а 7 гадзіне раніцы ў нядзелю. Я не магла высветліць, ці ёсць мозг у людзей, якія падразаюць цябе перад светлафорам, каб пасля ўсё адно стаяць на ім, ці яшчэ лепш — едуць з правага шэрагу ў крайні левы, не паказваючы паваротаў. Я не магла зразумець, што можа быць у галаве ў дзяўчыны, якая апранае чырвонае з сінім ці выбірае страшныя туфлі. А калі я прыйшла на педагагічную практыку, то ўвогуле засумнявалася ў існаванні такога органа, як мозг, што ў дзяцей, што ў сябе. А можа, усе яны проста клапоцяцца пра сваё здароўе?
Адзін мой сябра заўсёды кажа, што дзяўчыны па сваёй прыродзе не могуць думаць, таму яны больш і жывуць. Можа, сапраўды трэба менш думаць у гэтым жыцці, каб проста не знікнуць, як калісьці неандэртальцы? Вось, дарэчы, у неандэртальцаў былі вялізныя лобныя долі, праўда, я вельмі сумняваюся, што іх наведвалі нейкія выбітныя думкі, але тым не менш.
Вернемся да вынікаў эксперыменту, якія паказваюць, што “думаючыя людзі больш пакутуюць ад дэпрэсій. Сапраўды, калі няма чым думаць, дык і няма чым дэпрэсаваць, усё лагічна. Цікава, што пік жаночай суіцыдальнасці прыходзіцца на восеньскія вечары пятніцы, што звязана з адзінотай пасля працы і г.д. А вось мужчыны больш пакутуюць ад уласнай нерэалізаванасці перад працоўным тыднем па вясновых вечарах нядзель. А ўсё таму, што яны пастаянна думаюць і думаюць пра ўсё навокал.
Шчыра скажу, нейкае дзіўнае даследаванне з пункту гляджання і медыцыны, і псіхалогіі, але хто ведае, можа так яно і ёсць. Можа, трэба перастаць шмат думаць, пакуль ячшэ не позна? Таму мой мэсэдж даволі просты. Трэба нагружаць свой мозг так, каб не раздражняць вельмі “думаючых людзей, і каб моцна не напружваць сябе. Цікава, можа ў каго і атрымаецца.