Ваш выбар

Прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе па колькасці кандыдатаў пераўзышлі ўсе прагнозы, але для сябе нейкага выбару я так і не знайшла. Як і не знайшла хоць якой прычыны пайсці на выбары.



77ec6f21c85b637cc42bb997841e11a6.jpg


Але варта прызнаць рознаварыянтнасць кандыдатаў. Адразу скажу, што я фізіянамістка, таму мой невялічкі агляд будзе адпаведным.
Прыемна радуе магчымасць выбару між двух “вусатых кандыдатаў, праўда, абодва звязаны з Магілёўшчынай, што не можа не турбаваць.
Кандыдат-паэт мяне насцярожыў пасля паказальных выступаў з Барсікам, але канчаткова здзівіў пасля чытання вершаў у эфіры, хоць апошняе было цалкам лагічным.
Актыўна праваслаўныя кандыдаты мяне таксама не натхняюць.
Можа, камусьці падабаецца яскравы еўрааптыміст, але не мне. Асабіста я прагаласавала б за Міхалевіча ці за Статкевіча, але выключна з-за асабістых уражанняў.
Іншыя кандыдаты неяк не запомніліся. Доўга шукала прычыну, па якой можна прагаласаваць за галоўнага вусатага кандыдата, але нічога не прыдумала.
Як і не прыдумала, навошта ўвогуле ісці на выбары. Уявіце сабе, што магло быць, калі б усе нязгодныя не пайшлі б галасаваць. Ну а для тых, хто хоча прагаласаваць супраць усіх і каб яго голас не залічылі за дзеючыя ўлады, прапаную варыянт, які мне параілі разумныя людзі, сама б не дадумалася :) Прыходзім на ўчастак, ідзём у кабінку, дзе адрываем ніжнюю частку бюлетэня, забіраем яе з сабой. Верхнюю частку кідаем у вурну. Пры такім варыянце камісія, як бы ні хацела залічыць за аднаго кандыдата ваш голас, але не зможа.
Гэтыя выбары для мяне дзіўныя, нават безнадзейныя. Кожны з нас вырашае сам, што рабіць, галоўнае, каб заставалася чыстым сумленне…