Крыніца ў Расатаме: фізічны запуск БелАЭС запланаваны за два дні да прэзідэнцкіх выбараў

Паводле звестак крыніц «Радыё Свабода» ў Расатаме, фізічны запуск Беларускай АЭС запланаваны на 7 жніўня, за два дні да прэзідэнцкіх выбараў.

belaes_20190328_shuk_tutby_phsl_1817.jpg

«На гэтым свяце будуць прысутнічаць дэлегацыі высокага ўзроўню і журналісты, запрошаныя выключна Беларуссю. Беларускі ўрад арганізуе гэтае мерапрыемства, на гэты раз Расатам не зможа запрасіць прэсу са свайго боку. Расатам арганізуе так званы энергетычны запуск станцыі прыкладна праз 90 дзён, тэарэтычна бліжэй да Новага года» — паведамілі крыніцы ў кампаніі і дадалі, што ўдзел у мерапрыемстве будзе залежаць ад эпідэмічнай сітуацыі і згоды беларускіх уладаў.
Ні кіраўніцтва Расатама, ні кіраўніцтва БелАЭС пакуль афіцыйна не пацвердзілі дату «фізічнага запуску» Беларускай АЭС.
Начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей беларускай АЭС Эдуард Свірыд сказаў «Свабодзе», што «ўпершыню пачуў аб такіх планах». У Маскоўскім штабе Расатама таксама адзначылі, што ў іх календары на 7 жніўня «нічога не запланавана».
Раней гаварылася аб запуску БелАЭС у першай дэкадзе жніўня.

Паводле tut.by