Атта засталася адна. Тэрмінова патрэбна дапамога

Атта яшчэ ўчора павольна шпацыравала побач з гаспадыняй. Але мінула некалькі гадзін, і звыклы лад жыцця зруйнаваўся... Больш няма пяшчотных ручак, больш ніколі не прагучыць знаёмы голас, які заве на шпацыр ці на сняданак. Сталая Атта засталася адна.

Заўчасная смерць клапатлівай гаспадыні пакінула гэтую дзяўчыну адну.

Што зробіш, будзем знаёміцца. Атта, каля 9 год, залацісты лабрадор-рэтрывер, добра выгадаваная, ведае мноства каманд.

Калі побач з ёй размаўляюць людзі, здаецца, яна ўсё разумее. Добра паводзіць сябе на шпацыры без ланцужку, вельмі сябруе з усімі сабакамі ды катамі.


Атта любіць падарожнічаць, звыклая да актыўнага ладу жыцця, вельмі любіць плаваць і добра сябруе з дзецьмі.


Зараз яна сумуе, але будзе вельмі ўдзячная вам, калі вы возьмеце яе да свайго далейшага жыццёвага падарожжа — Атта не падвядзе!

+ 375 (29) 641-47-65 Вольга

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: