Беларускі эканамічны цуд: «Нафтан» выставіў на продаж… дровы!

ААТ «Нафтан» на сваім сайце прапануе купіць дровы і дзелавую драўніну.

drova_6.jpg


«У цяперашні час ААТ “Нафтан” здзяйсняе рэалізацыю дроў і дзелавой драўніны асобнымі лотамі», — цытуе REFORM.byзапрашэнне для пакупнікоў.

Усяго на продаж гігант беларускай нафтахіміі выстаўляе 284 кубаметры дроў. Прапануюцца яловыя, бярозавыя, альховыя, асінавыя і сасновыя дровы па кошце ад 12,71 да 29,98 рублі за кубаметр у залежнасці ад пароды драўніны.

Таксама на продаж выстаўленая дзелавая драўніна елкі і хвоі коштам ад 155,39 да 207,83 рубля за кубаметр. Агульны аб’ём наяўнай драўніны складае 96 кубаметраў.