Чакаецца маштабная аперацыя супраць бізнесменаў за заробкі ў канвертах?

Рыхтуецца маштабная аперацыя па зачыстцы фірм, якія плацілі частку зарплаты ў канвертах?

Фота www.novaya.by

Фота www.novaya.by

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі». Там спасылаюцца на звесткі, якія паступілі ад падпісчыка канала і якія былі правераныя рэдакцыяй. Нібыта складзены спіс з 12 тысяч юрыдычных асоб, супраць якіх будзе праведзеная серыя «мерапрыемстваў».

Адзначаецца, што ў першую чаргу праверкі закрануць фірмы, якія рэзка павялічылі налічаную заработную плату і фонд аплаты працы летам 2021 года. Таксама ўвагу падаткавікоў зазнаюць прадпрыемствы, чые супрацоўнікі адначасова зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі.

Прычына такога масавага рэйду простая, адзначае «Эканоміка Беларусі»: у ФСАН утварылася вялізная дзірка, няма з чаго выплочваць грошы пенсіянерам. «Улады разлічваюць "выбіць" з прыватных прадпрыемстваў сродкі для папаўнення дэфіцыту сродкаў». Магчыма, што дырэктараў і заснавальнікаў прадпрыемстваў могуць зняволіць у СІЗА — да моманту кампенсацыі недаплочаных узносаў у ФСАН іх сваякамі.