Грошай няма зусім. «Флагманы» прадаюць будынкі, «Трайпл» мусіць сплаціць за ільготы, атрыманыя больш за 10 год таму

Савет Міністраў пастановай №492 ад 30 жніўня вызначыў пазіцыю прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання буйных прамысловых ААТ па пытаннях продажу аб’ектаў нерухомасці.


МТЗ зможа прадаць ізаляванае памяшканне ў Мінску па вуліцы Някрасава, 28-139 на аўкцыёне з пачатковай цаной не ніжэй за 355 тыс. рублёў, піша REFORM.by.

«Інтэграл» атрымаў санкцыю на продаж будынка ў Мінску па вуліцы Каржанеўскага, 16/9 з пачатковай цаной не ніжэй 786 536,4 рубля з ПДВ.

МАЗ зможа прадаць два памяшканні ў Мінску па вуліцы Ахоцкая, 145 на аўкцыёне з пачатковай цаной не ніжэй 991 434,6 рубля з ПДВ. Завод таксама мае права зніжаць цану пры паўторным аўкцыёне.

ААТ «Вістан» прадасць ізаляванае памяшканне ў Віцебску на вуліцы Дзімітрава, 36/23-5 з пачатковым коштам 619 440 рублёў.

«Віцязь» выставіць на таргі тры будынкі па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску з пачатковым коштам ад 392 тыс. да 1,3 млн рублёў, а таксама два незавершаныя будынкі на Старабабіновіцкім тракце ў Віцебску з пачатковым коштам 753 тыс. і 1,5 млн рублёў.

«Гарызонт» атрымаў дазвол на продаж з аўкцыёну будынка на вуліцы Бабушкіна, 60 у Менску коштам не ніжэйшым за 3,94 млн рублёў з улікам ПДВ. На паўторных аўкцыёнах цана можа быць зніжана.

У той жа час апублікаваны ўказ №326 ад 30 жніўня, па якім ТАА «Трайпл» прыйдзецца пакрыць шэраг ільгот і прэферэнцый, атрыманых ад дзяржавы. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіў у сілу з дня прыняцця.

Указам унесены змены ва ўказ ад 17.06.2008 (!) года, якім вызначаўся парадак удзелу «Трайпла» ў будаўніцтве жылля на тэрыторыі ваенных гарадкоў. Дакумент дапоўнены пунктам, які абавязвае ТАА «Трайпл» пакрыць сумы льгот і прэферэнцый, прадугледжаных указам 2008 года, у выпадку невыканання або неналежнага выканання абавязацельстваў па будаўніцтве памяшканняў і жылля для Мінабароны.

Варта адзначыць, што 22 ліпеня Эканамічны суд Мінска прызнаў кампанію «Трайпл» эканамічна незаможнай і прыняў рашэнне аб яе санацыі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: