Нацбанк перанёс пасяджэнне па стаўцы рэфінансавання з-за УНС

Нацыянальны банк унёс змены ў графік пасяджэнняў праўлення па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі.

belorusskie_kupyury.jpg


На гэтых пасяджэннях разглядаецца ў тым ліку і пытанне змены стаўкі рэфінансавання. Першае пасяджэнне сёлета пройдзе не 12, а 17 лютага. Пастанова прынятая ў сувязі з правядзеннем 11-12 лютага Усебеларускага народнага сходу, паведамляе REFORM.by.

Таксама пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы будуць праходзіць 14 траўня, 13 жніўня і 12 лістапада.