Напрацягу 2-3 гадоў у краінах ЕАЭС можа быць адменены роўмінг

Абнуленне роўмінгу паміж дзяржавамі ЕАЭС адбудзецца на працягу двух-трох гадоў, паведаміў сябра калегіі (міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Нурлан Алдабергенаў.



roaming1.jpg

«У цяперашні час створана рабочая група, якая праводзіць гэтую працу. І паколькі яна звязана з канфігурацыяй шэрагу нормаў заканадаўства і падзаконных актаў, таму спатрэбіцца час. Па папярэдніх нашых разліках, гэта на працягу парадку 2-3 гадоў. Мы імкнемся ў гэтыя тэрміны ўкласціся і вырашыць праблему», — сказаў ён журналістам у чацвер у Астане.

«Калі паглядзець на еўрапейскі досвед, то з 2015 года ў іх практычна ідзе ўжо абнуленне. Па сутнасці, Еўропа ўжо вырашыла гэтае пытанне. Таму, я думаю, мы таксама паспяхова разам з нашымі антыманапольнымі органамі справімся з гэтай задачай», — адзначыў Алдабергенаў.

У Еўразійскі эканамічны саюз зараз уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан і Арменія. Плануецца, што з 29 мая 2015 года да яго далучыцца Кіргізія. Разглядае пытанне далучэння да ЕАЭС Таджыкістан. Прынамсі, урад Таджыкістана выказаў зацікаўленасць да ўступлення ў арганізацыю і заявіў, што вывучае магчымыя наступствы для эканомікі краіны ў тым выпадку, калі рашэнне будзе прынята.

Паводле Іnterfax.by