Па 2 кг у рукі. Цукар стаў дэфіцытам у некаторых раёнах Віцебшчыны

Дэфіцытным таварам раптам стаў цукар-пясок — у асобных рэгіёнах Віцебскай вобласці яго пачалі адпускаць толькі па 2 кілаграмы аднаму пакупніку, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

photo_2021_09_27_15_28_49.jpg

Такой мерай здзівілі вяскоўцаў аўталаўкі Лепельскага РайСпажыўТаварыства, што ездзяць па вёсках Чашніцкага раёна. Перш за ўсё пакупнікі пацікавіліся, ці ёсць цукар наогул. Пачуўшы, што ёсць, але прадаецца па дзве пачкі ў адны рукі, вясковыя жыхары спачатку ўспрынялі гэтую вестку як жарт.

Аднак прадавачка крамы патлумачыла, што гэта рэальная мера. А калі яна будзе прадаваць цукар, колькі запатрабуюць, можа не хапіць пакупнікам у канцы маршруту аўтакрамы.

Таксама пра перабоі з забеспячэннем цукрам-пяском паведамляюць і жыхары вёсак суседняга Бешанковіцкага раёна. Раней у сацсетках пісалі пра дэфіцыт цукру ў Шаркоўшчынскім і Глыбоцкім раёнах.