Расія з канца жніўня пастаўляе ў Беларусь электрычнасць

«У даволі буйных аб'ёмах».

photo_2021_09_20_20_44_21.jpg


Пра гэта распавялі ў расійскай «Інтэр РАО».
А як жа наша АЭС, якую будавалі для «энергетычнага суверэнітэту»?
Нагадаем, першы яе блок не папрацаваў нават года — спатрэбіўся рамонт турбагенератара. Рэактар адключаны ад энергасетак з ліпеня.
У Міністэрстве энергетыкі паразумеліся. Кажуць, «імпарт расійскай электраэнергіі — гэта дадатковая мера для забеспячэння надзейнасці электразабеспячэння напярэдадні асенне-зімовага перыяду».
— У краіне ўжо назіраецца некаторы рост электраспажывання ў умовах, калі тэмпературны рэжым паніжаецца. Імпарт ажыццяўляецца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці, і ў дадзеным выпадку ён эканамічна абгрунтаваны, - распавялі ў ведамстве, перадае «Наша Ніва».
За верасень Беларусь плануе закупіць у Расіі прыкладна 300 млн. кВт электраэнэргіі.