Санкцыі не працуюць? «Беларусбанк» з 1 верасня закрыў плацежны сервіс і адмяніў некаторыя бонусы

«Беларусбанк» з 1 верасня спыніў падтрымку плацежнага сэрвісу Belarusbank Pay. Ён быў запушчаны ў 2018 годзе і дазваляў прывязаць карты Mastercard або Maestro да смартфона.


Трымальнікі карт банка могуць карыстацца іншымі сервісамі: Samsung pay, кашалёк Pay, Apple Pay, Fitbit Pay, Garmin Pay, Mi Smart Band 4 NFC, піша REFORM.by.

Таксама з 1 верасня ўступіла ў сілу рашэнне банка аб адмене некаторых бонусаў. Адмяняецца зніжка ў 50% за абслугоўванне карты растэрміноўкі «Магніт», аформленай трымальнікам картак клубаў «Шчодры» і «Лэдзі».

Цяпер памер аднаразовай узнагароды пры афармленні або падаўжэнні тэрміну дзеяння карты «Магніт» для трымальнікаў названых карт складзе 4 рублі, а памер штомесячнага ўзнагароджання — 1 рубель, калі па карце не будзе дасягнуты аб'ём безнаяўных расходных аперацый па ліку ў памеры 200 рублёў.

Акрамя таго, банк з 1 верасня мяняе ўмовы абслугоўвання:

адмяняецца ўдзел картак клубаў «Лэдзі», «Шчодры», #настарт, «Аксаміт» і «Студэнцкай карткі» Visa Classic у праграме лаяльнасці «Экспрэс»;

адмяняецца павышаны памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на бягучых (разліковых) рахунках з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у беларускіх рублях. З 1 верасня ён складзе 0,1% гадавых;

адмяняецца ўмова павышэння з 0,1% да 0,5% стаўкі налічэння працэнтаў на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунках фізічных асоб у беларускіх рублях, на якія ажыццяўляецца залічэнне пенсіі, а таксама ў рамках Клуба «Лэдзі» прадастаўленне падвышанай стаўкі 0,25%. З 1 верасня стаўка складзе 0,1% гадавых;

адмяняецца прадастаўленне мані-бэка па картках клуба «Лэдзі» ў памеры 0, 5% за пакупкі, здзейсненыя за мяжой, у замежных інтэрнэт-крамах і ўводзіцца мані-бэк ў памеры 3% за безнаяўныя аперацыі катэгорыі «Прыгажосць і дагляд», у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт і за мяжой (пры налічэнні будуць улічвацца аперацыі, учыненыя ў прыладах, якім прысвоены MCC-коды 5977 — крамы касметыкі, 7230 — цырульні і салоны прыгажосці, 7297 — масажныя салоны, 7298 — салоны прыгажосці і здароўя).

Пакет паслуг «Аўталэдзі i-concierge» прадастаўляецца трымальнікам картак клуба «Лэдзі» па картках, атрыманых кліентамі да 31.08.2021. Банк удакладняе, што па картах клуба «лэдзі» прадастаўленне сэрвісаў пакета паслуг «Аўталэдзі i-concierge» будзе ажыццяўляцца на працягу тэрміну дзеяння карты, калі яна атрымана да 31 снежня 2020 года, і адзін каляндарны год, калі карта выдадзена з 1 студзеня па 31 жніўня 2021 года.

Нагадаем, «Беларусбанк» трапіў пад сектаральныя санкцыі ЕС.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: