Супраць службовых асоб «Белшыны» ўзбудзілі крымінальную справу

Пракуратура Магілёўскай вобласці правяла праверку па факце ўтварэння пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці ў ААТ «Белшына» і выявіла факты службовай халатнасці.
Фота: "Вячэрні Бабруйск"

Фота: "Вячэрні Бабруйск"

Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці, устаноўлена, што ў 2015 — 2020 гадах з прычыны нядбайнага стаўлення службовых асоб да выканання сваіх непасрэдных абавязкаў дапушчана з'яўленне пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на суму звыш 900 тысяч рублёў. У выніку дзяржаўнаму прадпрыемству нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.

Па выніках праверкі пракуратура распачала крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.428 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: