Сын Гуцэрыева прадаў акцыі беларускага «Paritetbank»

12 кастрычніка сын расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева, які трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, прадаў акцыі беларускага банка іншаму бізнесмену з Расіі — Расіму Ісмаілаву, паведамляе onliner.by.

 Фота onliner.by.

 Фота onliner.by.

«Змена асноўнага ўладальніка банка не паўплывае на яго аперацыйную дзейнасць. "Paritetbank" працягне выконваць усе абавязацельствы перад кліентамі ў поўным аб'ёме. Усе дамовы, заключаныя з кліентамі банка, працягваюць дзейнічаць, іх ўмовы застаюцца нязменнымі», — паведамляе прэс-служба банка.

Сума здзелкі не раскрываецца.

Міхаіл Гуцэрыеў з'яўляецца адным з найбагацейшых людзей Расіі. Яго маёмасць ацэньваецца прыкладна ў $3,7 млрд. Акрамя таго, ён уладальнік кампаній «Сафмар», «Слаўкалій» і «Слаўнафта». Калі Расія адмовілася перазаключаюць з Беларуссю дамову на пастаўку нафты, кампаніі Гуцэрыева сталі фактычна адзінымі пастаўшчыкамі нафты ў Беларусь. Цяпер бізнесмен будуе горна-абагачальны камбінат у Любанскім раёне за $2 млрд.