Тры заводы ў Беларусі ўжо пачалі вырабляць цукар

Тры з чатырох беларускіх цукровых заводаў ужо пачалі перапрацоўку цукровых буракоў ураджаю 2021 года, піша reform.by.
 Скідзельскі цукровы камбінат прыступіў да вытворчасці цукру 11 верасня, Слуцкі цукрарафінадны камбінат — 14 верасня, а Гарадзейскі цукровы камбінат — 18 верасня. Жабінкаўскі цукровы завод плануе запуск вытворчасці 23 верасня, паведамляе Белдзяржхарчпрам.

Прадпрыемствы цукровай галіны Беларусі цалкам забяспечваюць унутраны рынак белым цукрам, захоўваючы ўзровень адпускнога кошту з 2016 года, удакладняюць у канцэрне. Сёння запасы цукру на складах камбінатаў складаюць 12,7 тысяч тон, у тым ліку фасаванага ў тару для рэалізацыі гандлёвым арганізацыям — 725 тон. З новага ўраджаю выраблена 12,8 тысяч тон цукру. Сумарная сутачная вытворчасць складае 3 тысяч тон, а пры запуску ўсіх чатырох заводаў гэта будзе ўжо амаль 5 тысяч тон.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: