У 2020 годзе беларускі рубель патаннеў адносна долара на 22%, адносна еўра — на 34%

Ці тое яшчэ будзе ў 2021-м?

t6j31t4lcstus2edsgbemetxz2fvfvsg.jpg

Беларускі рубель скончыў 2020 год з дэвальвацыяй долара ў памеры 22%, па еўра — 34%, піша myfin.by.

На піку падзення за долар давалі 2,6631 у канцы жніўня, за еўра — 3,1680 у канцы снежня. Ўспамінаем, як беларускі рубель дэвальваваўся ў мінулым годзе. Максімальна наглядна.

«Чорны аўторак» для беларускага валютнага рынку адбыўся 10 сакавіка 2020. Самае буйное аднадзённае падаражанне долара — больш чым на 11 капеек, еўра таксама даражэў у гэты дзень мацней за ўсё — на 15,7 капеек за сесію. Сакавік ў цэлым апынуўся рэкордна дэвальвацыйным для беларускага рубля ў гэтым годзе. Пасля невялікага адкату ад вясновага скачка здарылася «пратэстная» дэвальвацыя жніўня, калі курсы долара і еўра дадалі яшчэ 20-25 капеек на фоне палітычнага крызісу ў краіне.

Тады ў жніўні некаторыя абменнікі з-за ўзнікашага дэфіцыту наяўнай валюты гатовыя былі прадаваць долар па 3 рублі.

У канцы года курсы еўра і долара пачалі разыходзіцца ўсё далей адзін ад аднаго. Калі долар застаўся ў калідоры 2,5-2,6, то еўра працягнуў рост, усталяваўшы новы гістарычны максімум роўна 31 снежня 2020 года.

Малюнак myfin.by

Малюнак myfin.by