Улады Беларусі ўжо сарвалі бонусы з дэкрэта аб дармаедах

Беларускія чыноўнікі яшчэ толькі пачынаюць дамаўляцца аб формах ўзаемадзеяння ў межах прынятага дэкрэта аб сацыяльным ўтрыманстве, падатковыя чакаюць спісы дармаедаў не раней чэрвеня наступнага года, аднак дзяржава ўжо зрывае бонусы на скандальным дакуменце.



tunejads.jpg

Гаворка ідзе як пра фінансавыя бонусы ў выглядзе падаткаў у бюджэт, так і пра масавы эфект павышэння свядомасці грамадзян, выкліканаы традыцыйным страхам перад сістэмай.

Для пачатку ўлады нагадалі, што ведаюць «усё пра кожнага». Далей, пайшлі ў ход каментары чыноўнікаў з магічным словам «спісы». На свядома-падсвядомым (у залежнасці ад індывіда) узроўні жыхар апошняй дыктатуры ў цэнтры Еўропы наяўнасць любога спісу разумее вельмі своеасабліва.

Патрапленне ў спіс азначае, што «ты засвяціўся» і варта чакаць у лепшым выпадку лістоў/позваў, у горшым — візіту «гасцей».

У абодвух выпадках суседзі вельмі хутка пачынаюць разумець, што жывуць бок аб бок не з паспяховымі бізнэсмэнамі, якія маюць па машыне на сябе, жонку, дачку і сабаку, а са злачынцам, які, не плаціў падаткі тым самым абкрадаў не толькі дзяржаву і але ўсё грамадства (чытай — саміх суседзяў). Такое, як правіла, не вітаецца. І ў краіне пачалася дзвіжуха, частковымі дадзенымі пра якую ўчора падзялілася падатковая інспекцыя Мінска.

У прыватнасці, намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па Мінску Галіна Гурыновіч паведаміла, што ў Мінску ў 2,3 разы павялічылася колькасць рэпетытараў, якія выплачваюць адзіны падатак: у мінулым годзе іх было 350, а цяпер іх ужо ў Мінску 818 чалавек.

Таксама за год (з 1 мая 2014 года па 1 мая 2015 года) на 10% да 46,5 тыс. вырасла колькасць легальных кватэраздатчыкаў.

На 600 чалавек да 2.132 вырасла колькасць рамеснікаў.

Інфармацыя пра тэктанічныя зрухі ў паводніцкай мадэлі паступае не толькі з падатковай. Дастаткова нагадаць аб істотным росце зарэгістраванага беспрацоўя, справакаваным менавіта дэкрэтам, а не скарачэннем працоўных месцаў з-за падзення эканомікі.

І, мяркуючы па ўсім, гэта толькі пачатак масавай легалізацыі шэрых даходаў.

АФН