20-гадовы жыхар Віцебска можа сесці на восем гадоў за мульцікі

Хлопец размяшчаў на сваёй старонцы хентай (эратычны жанр японскіх мультфільмаў), у якім эксперты знайшлі элементы порна з удзелам непаўналетніх

inx600x400_12_.jpg


20-гадоваму жыхару Віцебска прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 343-1 Крымінальнага кодэкса. Яго дзеянні кваліфікуюцца як захоўванне з мэтай распаўсюджвання парнаграфічных фільмаў з выявай заведама непаўналетняга.
— Малады чалавек размяшчаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы анімацыйныя ролікі жанру хентай, якія змяшчаюць сцэны палавых зносін і якія адносяцца да парнаграфічных, — распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. — З улікам таго, што раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за распаўсюд парнаграфіі ў сетцы, яму можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да васьмі гадоў.
Паводле kp.by