500 год бітвы пад Оршай. Новая версія

6 верасня ў Мінску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя "500 год бітвы пад Оршай", арганізаваная грамадскім Інстытутам беларускай гісторыі і культуры, зарэгістраваным у Рызе (Латвія).

У канферэнцыі возьмуць удзел гісторыкі, палітолагі, сацыёлагі, пісьменнікі і журналісты. Чакаюцца выступы 15 дакладчыкаў. Будзе прадстаўлена версія пра тое. што бітва адбылася не на левым, як агульнапрызнана, а на правым беразе ракі Крапіўна. Гэтая версія мае шмат прыхільнікаў. Калі яна пацвердзіцца, бітву можна называць не Аршанскай, а Дубровенскай. Бо ад гэтага месца бітвы да Дуброўна прыкладна 4 кіламетры, а да Оршы — каля 10 кіламетраў.  

Па матэрыялах канферэнцыі будзе падрыхтаваны і выдадзены зборнік матэрыялаў.