Аляксей Дзермант назваў «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг сімваламі лузераў

10 лістапада ў Акадэміі кіравання прайшоў круглы стол, дзе размаўлялі пра чырвона-зялёны сцяг ды герб з кветкамі канюшыны і лёну, а таксама бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».



03_inauguraciya_gorod_06112015_zam_tutby_phsl.jpg

У дыскусіі ўзялі ўдзел рэктар Акадэміі ўпраўлення, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марат Жылінскі, дэпутат Вадзім Дзевятоўскі, першы прарэктар Акадэміі кіравання Аляксандр Іваноўскі, галоўны рэдактар «Беларускай думкі» Вадзім Гігін, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, паведамляе Tut.by.

nn.by__img_w652d4_phot_8361ab1aa23cdbb4a6bd3cdbf79a1a38.jpeg

Аляксей Дзермант, фота kyky.org

У прыватнасці, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Аляксей Дзермант нагадаў, што Вялікая Айчынная і аднаўленне пасля яе — адзін з ключавых перыядаў нашай гісторыі, які не сціраецца з народнай памяці. Дзяржаўная ідэалогія нездарма робіць на ім акцэнт. Афіцыйная сімволіка звязана менавіта з гэтымі кропкамі станаўлення.

Адзначыўшы дальнабачнасць цяперашняга пакалення ідэолагаў, Дзермант кінуў камень у агарод іх папярэднікаў, якія сышлі з палітычнай арэны:

«Дзяржаўная сімволіка падмацавана рэальнай гісторыяй, рэальнымі дасягненнямі. А, напрыклад, сімволіка, звязаная з БНР, калабарантамі і перыядам пачатку 1990-х — гэта сімволіка няўдачнікаў. Тых, хто не змог пераканаць беларускі народ у сваёй праваце і даказаць сваю заможнасць ў дзяржаўным кіраванні. Гэта сімвалы лузераў», — сказаў ён.

У сваю чаргу Вадзім Гігін зазначыў, што герб «Пагоня» не самы старажытны дзяржаўны сімвал Беларусі. Трызубец, намаляваны на пячатцы полацкага князя Ізяслава, старажытнейшы. Што тычыцца бел-чырвона-белага сцяга, то ён і зусім не выкарыстоўваўся да 1917 года.

Цэнтральным аргументам у прамове Вадзіма Гігіна стала рэпутацыя «Пагоні» і сцяга, якая склалася ў ваенны перыяд: «Падчас нямецкай акупацыі ў Беларусі ніхто з супраціву герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг не выкарыстоўваў. У нас выстаялася класічная канфрантацыя на ўзроўні знакаў: партызаны, Чырвоная Армія — чырвоны сцяг, калабаранты і тыя, хто супрацоўнічаў з гітлераўцамі ў любым варыянце, — «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг».

nn.by