Анархістаў Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашку перавялі на Валадарскага

Актывістаў анархічнага руху Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашку перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

photo_2021_08_06_17_14_23.jpg

Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашку затрымалі 29 ліпеня. Дома ў іх правялі ператрусы, паведамляюць праваабаронцы.

Праваабаронцам стала вядома, што ў дачыненні да Яўгена Рубашкі ўжывалі фізічны гвалт. Патрабуючы доступу да тэлефону і камп'ютару, хлопцу нацягвалі на галаву пакет. Таксама з Яўгенам запісалі «пакаяльнае відэа», пасля чаго завезлі ў Следчы камітэт, адкуль перавезлі на Акрэсціна.

Сёння стала вядома, што для Аляксандра Бялова і Яўгена Рубашкі абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на 2 месяцы ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса  (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Гэта значыць, што Аляксандру і Яўгену выставілі абвінавачванні. Анархісты пераведзеныя ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Даслаць ліст і падтрымаць Аляксандра і Яўгена: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.