Андрэю Аляксандраву працягнулі ўтрыманне пад вартай на 2 месяцы

Палітвязню, журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы. Цяпер ён падоўжаны да 12 лістапада. Пра гэта стала вядома з ліста Аляксандрава сябрам.

aliaksandrau_0.jpg


Андрэй Аляксандраў і ягоная сяброўка Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня. Яны прызнаныя палітвязнямі і ўтрымліваюцца ў мінскім СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Іх абвінавацілі ў фінансаваньні пратэстаў з-за аплаты штрафаў і іншай дапамогі адміністратыўна асуджаным за удзел у пратэстах. У чэрвені Аляксандраву было прад'яўленае абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве. Следства лічыць, што Андрэй дапамагаў фондам BY_help і BYSOL у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, піша REFORM.by са спасылкай на БелаПАН.

Нядаўна стала вядома, што Аляксандрава таксама падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Па гэтай справе ён праходзіць разам з дырэктарам інфармагенцтва БелаПАН Ірынай Леўшынай і былым дырэктарам Дзмітрыем Наважылавым, якіх затрымалі 18 жніўня і змясцілі ў СІЗА. Аляксандраў ў 2014-2018 гадах быў намеснікам дырэктара БелаПАН.