Артыста ансамбля арыштавалі на 15 сутак

Артыста беларускага ансамбля 33-гадовага Дзмітрыя Куксу затрымалі 6 жніўня. На момант пачатку судовага пасяджэння 9 жніўня ў Дзмітрыя ўжо скончыўся 72-гадзінны тэрмін з моманту затрымання, але суддзя не звярнула на гэта ўвагі, паведамляе «Вясна назірае».

sud_frunzenskogo_rai_ona_20191205_shuk_tutby_phsl_9568_1.jpg

Справу артыста разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Чыж.
У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП за адмову адчыніць дзверы ў жылое памяшканне для правядзення ператрусу. Але Дзмітрый сцвярджае, што яго затрымалі на вуліцы каля метро «Спартыўная», заламалі рукі, надзелі адразу кайданкі, а ўжо потым адвезлі для ператрусу. Там, паводле слоў мужчыны, яны самастойна яго ключамі адчынілі дзверы, пакуль сам Кукса быў у кайданках.
У выніку суддзя Чыж пакарала артыста 15-сутачным арыштам.