Бацька зніклага амаль тры тыдні таму 16-гадовага хлопца з Кобрына: «Пошукі ўжо не даюць вынікі»

Сям'я зніклага хлопца жыве надзеяй, што іх сын, Аляксей Васілаке, знойдзецца.

139902058_3565238096856527_9136385265515902169_o.jpg


Аляксей Васілаке з Кобрына, навучэнец Брэсцкага палітэхнічнага каледжа, прапаў 8 студзеня. Хлопец дагэтуль не выходзіць на сувязь, ён абвешчаны ў вышук па СНД. Бацька падлетка кажа, што пошукі перасталі прыносіць вынікі. Апошні раз яго дзіця бачылі 13 студзеня: паводле інфармацыі відавочцаў, ён накіроўваўся ў Маскву.
«Сёння спаўняецца 18 дзён, як старэйшы сын спаў у апошні раз дома, — напісаў у сацсетцы ўвечары 25 студзеня Генадзь Васілаке. — Спаў у сваім пакоі, і цяпер кожны раз, калі заходжу туды, у мяне кім устае ў горле…»


143151045_3587195917994078_6361500399791483911_o.jpg


У ноч на 8 студзеня ягоны сын, 16-гадовы Аляксей, «спаў толькі ўмоўна».
«Даныя раздрукоўкі тэлефонных званкоў і наведванняў старонак у Інтэрнэце паказваюць, што хлопцу было няпроста. А я, як бацька, не адчуў, што ўсё занадта сур'ёзна, не змог выклікаць хлопца на шчырасць», — шкадуе бацька хлопца.
Мужчына падзякаваў усім, хто дапамагае распаўсюдзіць інфармацыю аб зніклым дзіцяці.
«Пішуць знаёмыя і зусім незнаёмыя людзі, дзеляцца сваім вопытам, суцяшаюць як могуць», — распавёў Генадзь.
Аднак пакуль пошукі перасталі даваць вынікі. Пасля 13 студзеня навін пра Аляксея не было.
«Жывем надзеямі, але трэба яшчэ нешта рабіць. Заўтра што-небудзь прыдумаем, Лёшка. Мы абавязкова цябе знойдзем! Абдымаем цябе, любячы. Ты ведаеш», — напісаў Генадзь Васілаке.


140441639_3567411103305893_5210667656200114636_o.jpg


Прыкметы Аляксея Васілаке:

На выгляд хлопцу 16 гадоў, рост 175 см, вочы карыя, валасы цёмна-русыя. Быў апрануты ў чорную куртку, чорнае худзі з жоўтым прынтам, скарочаныя светла-сінія джынсы, бэжавыя чаравікі.
Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне юнака, паведаміце:
Рэспубліка Беларусь
Міліцыя: + 375(29) 794-41-32 МТС + Viber, WhatsApp; +375(33) 642-44-24 МТС + Viber, WhatsApp; +375 (1642) 2-26-02 або 102.ПСО «Анёл»: 7733, 375(29) 726-17-50 (г. Кобрын), + 375 (33) 6666-033 (г.Мінск).
Бацькі: + 375 (29) 836-22-00 (A1) + Viber.
Расійская Федэрацыя
Паліцыя: 102ПСО «Сальвадор»: 8(4812) 63-63-33, 8(900) 220-84-08, 7(900) 220-84-08.
ПСО «ЛизаАлерт»: 8(900) 504-19-04, 8(995) 967-55-79, 8(800) 700-54-52 або 112.
Фота: сацсеткі Генадзя Васілаке
Паводле b-g.by