Беларусь стварае з Расіяй агульную адукацыйную прастору

30 верасня была падпісаная Дэкларацыя аб дзейнасці школ Расіі і Беларусі. Як паведамілі ў Міністэрстве асветы РФ, дакумент стаў «адным з крокаў да стварэння адзінай адукацыйнай прасторы для прафесійнай камунікацыі, распаўсюду перадавога педагагічнага вопыту спецыялістаў дзвюх краін».

6a53f1ad81861d87102d0f203d4122fa.jpg


Таксама падрыхтаванае Палажэнне аб асацыяцыі школ Беларусі і Расіі і працягваецца праца над сумеснай распрацоўкай крытэраў адбору і прыцягнення адукацыйных арганізацый.
Да канца 2021 года плануецца правесці форум з удзелам дырэктараў школ абедзвюх краін, вызначыць напрамкі дзейнасці і зацвердзіць перспектыўны план работы, прыняць Палажэнне аб асацыяцыі і стварыць працоўныя групы.
У міністэрстве адзначылі, што Расія і Беларусь у сферы адукацыі ладзяць цэлы комплекс падзей, накіраваных на ўмацаванне сяброўскіх сувязей паміж навучэнцамі, «патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, садзейнічанне развіццю дзіцяча-юнацкага турызму, выяўленне і падтрыманне таленавітых і адораных дзяцей у галіне навукова-тэхнічнай творчасці, развіццё ў іх цікавасці да інжынерна-тэхнічных прафесій і даследчай дзейнасці, а таксама папулярызацыю кадэцкага руху, садзейнічанне інтэлектуальнаму, культурнаму, фізічнаму і маральнаму развіццю дзяцей, выхаванне пачуцця пераемнасці пакаленняў на падставе знаёмства з агульным гістарычным мінулым».