Беларуская мова ў СМІ: досвед Святланы Калінкінай

Ужо ў гэты панядзелак, 8 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з Святланай Калінкінай, вядомай журналісткай, якая вядзе перадачы на тэлеканале Белсат.
Фота Facebook

Фота Facebook


На сустрэчы Святлана Калінкіна падзеліцца сваім досведам і бачаннем па тэме "Беларуская мова ў СМІ".

Майстар-клас для навучэнцаў і ўсіх ахвотных адбудзецца а 18-й у офісе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.
  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-06 15:42:55
Сьвятлана Белсат даб'е. Сто пудоў. Ледзь Народную волю на лапаткі не паклала, дык ёй пасля сустрэчы сп Сярэдзіча з тав Лукашэнкам знайшлася праца ў Белсат. А так бы да сённяшняга дня сп Сярэдзіч плакаў на прэс-канферэнцыях Лукашэнку, маўляў, прыйдзіце да нас, не зачыняйце Народную волю, Сьвятлана вельмі добра піша, але Статут Еўразэс (ці як яго там) не чытала і таму Мінпраўды нам даў апошняе кітайскае папярэджанне.

Ну калі Сьвятлана заваліць Белсат дык і добра зробіць. А Бел-Чырвона-Белы Ўніверсітэт пустая справа, якая сама накрыецца медным тазам ні сёння дык заўтра.
  • Ната
  • 2018-10-07 00:29:58
нв дабівае сярэдзіч, памочніца ў яго - малочка. газету брыдка ў рукі браць, філія саўбелкі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 21:37:07
я казаў пра іншае - пра праколы Сьвятланы, калі яна была ў НВ
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: