Беларускі спартсмен пра АМАП: альбо гэта хлопцы з вёсак, альбо хлопцы, якія займаліся спортам і больш нічога не ўмеюць

Сяргей Скіба, дзевяціразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу, пераможца чэмпіянатаў Еўропы і іншых топавых турніраў па кікбоксінгу і тайскім боксе, падзяліўся меркаваннем аб тым, чаму некаторыя выбіраюць працу ў АМАПе.

Фота octagon.by

— Чаму людзі ідуць працаваць у АМАП? Альбо гэта хлопцы з вёсак, якія адслужылі ў войску і ім альбо ісці ў сілавыя структуры, альбо ехаць да сябе ў вёску, дзе ніякай няма будучыні. Альбо хлопцы, якія займаліся спортам і больш нічога рабіць не ўмеюць. У спорце будучыні няма, таму што яны там не зусім чэмпіёны. І трэба некуды ўладкоўвацца, — цытуе Скібу «Трыбуна» са спасылкай на эфір «Маланка медыя».

— Таму яны адчуваюць сябе чэмпіёнамі на пратэстах.

— Так, вядома. Я гэта разумею так.

— Можа, яны як-небудзь табе расказвалі ці ты ад кагосьці чуў. Гэты міф, які ходзіць сярод беларусаў, што ім даюць нейкія наркотыкі, перад тым як яны ідуць разганяць масавыя мерапрыемствы...

— Я не ведаю, што на іх дзейнічае. Як ідэалогія працу праводзіць. Мне кажуць: «Сяргей, мы абараняемся, у нас кідаюць камяні, падпаленыя бутэлькі. А мы робім сваю працу. Калі не мы, то будуць біць нас». Хоць я не бачыў нікога, каб хтосьці ішоў з камянямі, з палкамі. Людзі ідуць мірна на пратэсты. Максімум, што ў яго можа быць —гэта бел-чырвона-белы сцяг.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: