Беларусы Канады адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі

У нядзелю, 25 жніўня, у Беларускім Цэнтры ў Таронта канадскія беларусы адзначылі 28-я ўгодкі аднаўлення незалежнасці Беларусі.

_img_bfba51303eb6513a9a549e2b0ec2a3c0_v.jpg

У Беларускім Цэнтры ў Таронта канадскія беларусы падчас дыскусійнай размовы ўзгадалі этапы развіцця дзяржаўнасці Літоўска-Беларускай дзяржавы. Было адзначана, што на працягу стагоддзяў нашыя продкі адстойвалі права заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі. Краіна спазнала ў сваёй гісторыі і Залаты век з пашырэннем межаў ад Балтыйскага мора да Чорнага, і горыч разбурэння сталіцы Вільні падчас цывілізацыйнай вайны з Масковіяй. Мільёны жыццяў нашых суродзічаў сталіся пакладзенымі за права ўвайсці ў ХІХ стагоддзе годным народам незалежнай еўрапейскай краіны.

Канадскія беларусы адзначылі: прыклад лёсу брацкай Украіны засцерагае, што паўтысячагадовы супраціў экспансіі Расійскай імперыі на захад не скончыўся ні для беларусаў, ні для іншых народаў былога СССР, якія скінулі з сябе хамут савецкай камуны. І сёння жыццёва неабходна быць гатовым да абароны незалежнасці свайго краю ад пагрозы. Як і 100 гадоў таму, які і 500.

_20190825_122302.jpg

Удзельнікі ўрачыстасцяў з цікавасцю азнаёміліся са шматлікімі выданнямі па святочнай тэматыцы, паглядзелі дакументальны фільм “Радыё Свабода” пра падзеі 1991 года.

Па заканчэнні размовы пра Беларусь, беларускія справы на Чужыне працягнуліся за святочным сталом. Параўноўвалі праграму святкавання Дня Незалежнасці канадскімі ўкраінцамі 24 жніўня, што займае цэлую брашуру, з маштабам нашых урачыстасцяў. Чаму у іх дзесяткі тысяч удзельнікаў па ўсяму Таронта, а ў нас —  дзясяткі?

_20190825_150201.jpg

_20190825_122228.jpg

Адказы на адны пытанні заканамерна выклікалі іншыя. Удзельнікаў святочнай імпрэзы чакалі найцікавейшыя экскурсы ў гісторыю краінаў Усходняе Еўропы. Ніхто з прысутных не пашкадаваў, што ў такі прыгожы летні дзень ахвяраваўся сваім часам і завітаў на Беларускае Свята, што майстравалася ў Беларускай Хаце сталіцы Антарыё Таронта.

 Фота аўтара