Беларусы патрабуюць дэмантаваць помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску

На партале «Зручны горад» з'явілася петыцыя, аўтары якой настойліва патрабуюць ў Мінгарвыканкама дэмантаваць помнік таварышу Леніну, што знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

goodbye_lenin_logo_1.jpg

«Ленін — гэта чужы нам элемент, які праліў кроў многіх грамадзян нашай краіны, помнік яму не можа стаяць на галоўнай плошчы нашай Радзімы. Мы, лічым, што помнік можа быць усталяваны ў музеі пад адкрытым небам, у які можна сабраць падобныя помнікі, як напамін пра той час, якое ў нашай свабоднай, незалежнай краіне ніколі больш не павінна паўтарыцца. Мы лічым, што на гэтым месцы павінен стаяць іншы помнік, для гэтага трэба правесці творчы конкурс сярод скульптараў нашай краіны», — напісана ў петыцыі.
Зварот адправяць у патрэбную інстанцыю праз 16 дзён, пакуль што пад ім пакінулі свае подпісы 350 чалавек.
Паводле kyky.org