Беларусы патрабуюць ад уладаў не марнаваць грошы на помнік Леніну ў Магілёве

Раней стала вядома, што ўлады збіраюцца вылучыць больш за 160 000 рублёў у Магілёве на рамонт помніка правадыру сусветнага пралетарыяту.

7_17_1.jpg

Такая ідэя не вельмі спадабалася беларусам і яны стварылі адпаведную петыцыю, заклікаючы уладаў перастаць марнаваць грошы на помнікі і скульптуры, якія страцілі «усякую маральную і гістарычную каштоўнасць».
Тэкст звароту апублікаваны на сайце «Зручны горад».
Беларусы прапануюць за кошт гэтых выдзеленых сродкаў добраўпарадкаваць паркі адпачынку і азеляніць Магілёў.
Усе запланаваныя на гэтыя мерапрыемствы грошы прапануем накіраваць на іншыя значныя для насельніцтва патрэбы, напрыклад, на ўладкаванне сквераў і паркаў адпачынку, азеляненне тэрыторыі горада, — гаворыцца ў петыцыі.
Паводле belnovosti.by