«Дасягненне», якое мы заслужылі. У Гомелі з помпай адкрылі пандус і калясачную

Прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, стужачкі, шарыкі і дзяржСМІ.

200244700341_209611.jpg

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Данчанка ўрачыста адкрыў у Гомелі каля дзіцячай паліклінікі па вуліцы 8-я Іншагародная калясачную і пандус. Усё сур'ёзна: са стужачкай, шарыкамі і асвятленнем падзеі дзяржСМІ, піша «Флагшток».

Для вырабу канструкцыі спатрэбілася дапамога ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей», ААТ «Гомельскі завод станочных вузлоў», ТАА «Грын Фарм Компані».

200326000084_17861.jpg
200320700095_19707.jpg