Дзе ахілесава пятка аўтакратый?

Неабходнасць балансаваць паміж адданасцю і прафесіяналізмам дзяржаўных служачых — складаная дылема, якую даводзіцца вырашаць аўтарытарным рэжымам. Асабліва востра гэтае пытанне стаіць у крызісныя перыяды. Як узнікае такая праблема і як могуць павесці сябе прадстаўнікі эліт?

versznik_na_razdarozzy.jpg

Гэтаму прысвечаная частка даследавання BISS (Літва) «Да новай Беларусі: фактары трансфармацыі». Thinktanks.by прадставіў яе кароткі пераказ і візуалізаваў для чытачоў.

Лаяльныя выканаўцы vs прафесіяналы

 

1_01_2.png

Прафесіяналы з пункту гледжання аўтакратыі вельмі ненадзейныя, асабліва ў час крызісу, бо ў іх больш унутранай аўтаноміі і магчымасцей самарэалізацыі па-за сістэмай.

Зрабіць выбар цалкам на карысць лаяльных выканаўцаў таксама складана. Звычайна ён вядзе да эрозіі дзяржінстытутаў, падзення якасці кіравання і зніжэння матывацыі чыноўнікаў.

Імкненне аўтакратый мінімізаваць інфармацыю пра рэальнае становішча спраў абцяжарвае прыняцце рашэнняў абедзвюма групамі. Яны нярэдка дапускаюць памылкі, паколькі вымушаныя дзейнічаць на аснове недастатковай або скажонай інфармацыі.

Фактары, якія выштурхоўваюць дзяржслужачых з аўтакратый

 

02_2_1.png

Маральнае непрыняцце. Узмацненне рэпрэсій спрыяе сыходу з сістэмы людзей, якія не прымаюць такое развіццё падзей з меркаванняў маралі.

Прафесійнае непрыняцце. Многія чыноўнікі пакідаюць дзяржапарат праз немагчымасць самарэалізацыі і развіцця ўнутры сістэмы.

Кар'ерная калькуляцыя. У крызісныя моманты многія чыноўнікі асцерагаюцца разбурэння існуючай сістэмы і пачынаюць думаць пра сваю будучыню ў новай сістэме.

Крыўда. Сістэма заахвочвання ў аўтакратыях завязаная на непразрыстых прынцыпах. І гэта спараджае крыўды — праз прысваенне начальствам дасягненняў, выключэнне з прывілеяванага кола і многае іншае.

Ацэнка верагоднасцей

 

03_5_1.png

  • У аўтарытарных сістэмах чыноўнікаў турбуе мноства верагоднасцей:
  • Як доўга пратрымаецца сістэма?
  • Якія шанцы ў чыноўніка захаваць ці палепшыць сваю пазіцыю ў сістэме?
  • Ці можа пераход на бок апазіцыі да падзення рэжыму палепшыць яго пазіцыю ў будучыні?
  • Ці можа захаванне лаяльнасці да дзеючай сістэмы пагоршыць яго пазіцыі ў будучыні?
  • Як будзе фарміравацца новая сістэма?

Адказваючы сабе на гэтыя пытанні, чыноўнікі вырашаюць, ці дзейнічаць на карысць сістэме або на шкоду ёй. І тут на сцэну выходзіць фактар нявызначанасці.

«Унутры любой аўтакратыі ўжо прысутнічае высокі ўзровень нявызначанасці. Многае тут трымаецца на паняццях і нефармальных правілах, і ніколі няма ўпэўненасці, што цябе — нават пры ўсёй тваёй лаяльнасці і выканальнасці — не звольняць, не панізяць ці не пасадзяць —  гаворыцца ў даследаванні. — Адсутнасць бесстаронняга арбітра пагаршае пачуццё няўпэўненасці ў заўтрашнім дні».

Паводле thinktanks.by