Эксперты назвалі Святлану Ціханоўскую ў тройцы прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру

Нобелеўская прэмія міру сёлета можа быць прысуджана беларускаму палітыку Святлане Ціханоўскай, актывістцы па барацьбе са змяненнем клімату Грэце Тунберг або праваабарончай арганізацыі ў сферы СМІ — напрыклад, «Рэпарцёрам без межаў». Пра гэта заявілі нарвежскія эксперты па прэміі.

photo_2021_07_17_17_22_01.jpg


Паводле слоў дырэктара Інстытута даследавання праблем міру ў Осла Хенрыка Урдала, сярод асноўных прэтэндэнтаў былі арганізацыі, якія змагаюцца за свабоду прэсы — такія, як «Рэпарцёры без межаў» або «Камітэт абароны журналістаў», піша REFORM.by са спасылкай на «Reuters».

«Гэта пераклікаецца з шырокімі дэбатамі пра важнасць незалежнага асвятлення падзей і барацьбы з фэйкавымі навінамі для дэмакратычнай улады», — сказаў ён.

Таксама можа быць прызнана барацьба з глабальным пацяпленнем разам са шведскай актывісткай Грэтай Тунберг.

«Рада Бяспекі ААН выказала заклапочанасць тым, што неспрыяльныя наступствы змен у клімаце могуць прадстаўляць пагрозу для міжнароднага міру і бяспекі», — падкрэсліў гісторык Нобелеўскай прэміі міру Асле Свін.

У мінулым і Свін, і Урдал дакладна прадказвалі пераможцаў, у тым ліку тых, у якіх быў параўнальна нізкі міжнародны статус да таго, як яны былі абраныя.

Яшчэ адной галоўнай прэтэндэнткай яны абодва назвалі Святлану Ціханоўскую.

«(Беларусь мае) адзін з самых дэспатычных рэжымаў у свеце і ў асноўным негвалтоўную апазіцыю. Гэта будзе прыз, які знойдзе водгук ва ўсім свеце, а таксама будзе разглядацца як агульная рэакцыя на тое, што мы зараз разглядаем як свайго роду аўтакратычнае адступніцтва ў многіх краінах», — сказаў Урдал.

Апытаныя «Reuters» нарвежскія парламентарыі раскрылі кандыдатуры Тунберг і Ціханоўскай, а таксама зняволенага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, амерыканскага палітыка Стэйсі Абрамс і Сусветную арганізацыю аховы здароўя.

Букмекерскае агенцтва «Paddy Power» лічыць СААЗ сваім фаварытам з каэфіцыентам 5/4, за ім ідуць Навальны (21/10) і рух «Black Lives Matter» (5/1).

На атрыманне Нобелеўскай прэміі міру 2021 года вылучана 329 кандыдатаў, з якіх 234 — фізічныя асобы і 95 — арганізацыі. 8 кастрычніка Нобелеўскі камітэт большасцю галасоў выбірае лаўрэатаў, абвяшчаюцца іх імёны. Уручэнне прэміі адбудзецца 10 снежня ў Осла.