ЕСПЧ забараніў Расіі выдаваць на радзіму яшчэ аднаго беларуса. Яго імя не называецца

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў Расіі выдаваць на радзіму грамадзяніна Беларусі, які ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. Пра гэта паведамляе расійскі камітэт «Грамадзянскае садзейнічанне».

Марш 27.09.29. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Марш 27.09.29. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


ЕСПЧ ужыў правіла 39 — ахоўную меру, якая абавязвае дзяржаву распачаць неадкладныя дзеянні па захаванні жыцця і здароўя заяўніка. Яно выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Жыхар Беларусі не можа быць экстрадаваны на радзіму да вынясення канчатковага рашэння ЕСПЧ.
Імя беларуса не называецца — суд у Страсбургу заклікаў захаваць ананімнасць заяўніка для яго бяспекі.
Нагадаем, раней ЕСПЧ забараніў выдаваць Беларусі байца Аляксея Кудзіна, аднак яго ўсё роўна перадалі беларускім праваахоўнікам.