Французскі пасол вымушаны быў пакінуць Мінск

Амбасадар доўгі час ухіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам. 

Нікаля дэ Буян дэ Лакост з Рыгорам Кастусевым, які цяпер з'яўляецца палітвязнем

Нікаля дэ Буян дэ Лакост з Рыгорам Кастусевым, які цяпер з'яўляецца палітвязнем

Французскі пасол вымушаны быў пакінуць Мінск.
Амбасадар Францыі Нiкаля дэ Буян дэ Лакост сёння быў вымушаны пакінуць Мінск. Гэта было вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.
Пасол у 2020 годзе перадаў міністру замежных спраў Беларусі Макею копіі даверчых грамат і ўхіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам.