Генпракурор: Карта паляка — гэта элемент падрыўной працы і антыдзяржаўнай дзейнасці

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед назваў карту паляка элементам антыдзяржаўнай, падрыўной працы. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю, як мяркуецца, тэлеканалу АНТ. Адпаведнае відэа апублікаваў супрацоўнік тэлеканала Ігар Тур, паведамляе Зер...ло.

download_249.jpeg


На думку генпракурора, карта паляка — гэта элемент падрыўной працы і антыдзяржаўнай дзейнасці, якая "праводзілася і праводзіцца да гэтага часу".
"Усё гэта элементы гібрыднай вайны, гэта ўсё элементы антыдзяржаўнай дзейнасці. Нават тыя "скокі на касцях", якія рабіліся там прадстаўнікамі розных так званых адукацыйных цэнтраў, — гэта не што іншае, як рэабілітацыя нацысцкіх злачынцаў, польскіх злачынцаў, і не што іншае, як элементы раскладання знутры нашага грамадства, асабліва моладзі, фарміраванне з іх нейкіх перадавых атрадаў. Па сутнасці — рэалізацыя задум польскіх уладаў тут, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — сказаў генпракурор.
Што такое карта паляка?

Карта паляка — дакумент, які пацвярджае прыналежнасць асобы да польскага народу. Выдаецца грамадзянам краін-былых рэспублік СССР.
Атрыманне карты паляка не азначае ні прадастаўлення польскага грамадзянства, ні прадастаўлення права на перасяленне на тэрыторыю Польшчы, ні права для перасячэння без візы мяжы Польшчы. Тым не менш карта паляка дае пэўныя перавагі, напрыклад такія:
бясплатна атрымліваць доўгатэрміновую нацыянальную візу, якая дае права на шматразовае перасячэнне межаў Польшчы без прадастаўлення дадатковых дакументаў (запрашэнне, дазвол на працу і гэтак далей);легальна працаваць на тэрыторыі Польшчы без атрымання спецыяльнага дазволу на працу;займацца на тэрыторыі Польшчы прадпрымальніцкай дзейнасцю на тых жа падставах, што і грамадзяне Польшчы;бясплатна наведваць усе дзяржаўныя музеі Польшчы;37% - ная зніжка на чыгуначны транспарт на тэрыторыі Польшчы;у надзвычайных сітуацыях звяртацца за бясплатнай экстранай медыцынскай дапамогай на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне;карыстацца на тэрыторыі Польшчы бясплатнай сістэмай адукацыі на тых жа падставах, што і грамадзяне Польшчы;у першачарговым парадку атрымліваць фінансавыя сродкі, прызначаныя на падтрымку палякаў за мяжой, з бюджэту польскай дзяржавы або мясцовых бюджэтаў.

Карту паляка атрымалі больш за 130 тысяч беларусаў.