Героі не паміраюць! У Дзень народзінаў загінулага палітвязня Вітольда Ашурка яму напішуць лісты

У Дзень народзінаў Вітольда, 13 кастрычніка, паплечнікі вырашылі напісаць яму лісты. Кароткія і сімвалічныя.

241198474_150262987284886_3230830831726741769_n.jpg


Усім ахвотным прапануюць далучацца і размяшчаць паведамленні пад хэштэгамі #жывевітольд #героінепаміраюць #лістывітольду ці дасылаць на старонку, прысвечаную памяці Вітольда.
Вітольд Ашурак — палітык і палітвязень, які загінуў у шклоўскай калоніі ў траўні 2021 года.