Гомель: затрыманы грамадскі актывіст Барыс Анікееў

Спачатку ў дом грамадскага актывіста з Гомеля 16 сакавіка Барыса Анікеева зайшлі два супрацоўнікі міліцыі і зачыніліся знутры.

anikeey_2.jpg

Пазней, паводле інфармацыі тэлеканала "Белсат”, колькасць супрацоўнікаў павялічылася да дзевяці.

З прамога эфіру, які вёў з дому журналіст Кастусь Жукоўскі, стала вядома, што міліцыя падазрае Анікеева ў абразе прэзідэнта. Быў здзейснены агляд памяшканняў. Якіх-небудзь падрабязнасцяў супрацоўнікі міліцыі не паведамлялі.  

Пазней Барыса Анікеева пасадзілі ў службовы аўтамабіль і адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Пазней стала вядома, што ён затрыманы.

Падрабязнасці затрымання высвятляюцца. spring96.org