«Я вельмі хачу дадому. Калі я вярнуся дадому?» Марфа Рабкова ў СІЗА сустрэлася з мужам

Палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай дазволілі сустрэцца з мужам Вадзімам Жаромскім, паведамляе «Вясна».
Марфа Рабкова

Марфа Рабкова


Палітзняволенай праваабаронцы «Вясны» Марфе Рабковай дазволілі сустрэцца з мужам Вадзімам Жаромскім — гадзіннае спатканне праходзіла ў спецыяльных кабінках праз шкло, з дапамогай тэлефонных трубак.

Вадзім адзначае, што Марфа вельмі схуднела, выглядае выматанай і стомленай, а яе колер твару — попельна-бледны. А пасля перанесенага COVID-19 у яе баляць і павялічаныя лімфавузлы. Ёй таксама да гэтага часу адмаўляюць у стаматалагічным лячэнні.

Падчас сустрэчы яна некалькі разоў паўтарала фразу: «Я вельмі хачу дадому. Калі я вярнуся дадому?»
Паводле папярэдняй інфармацыі, суд над Рабковай можа пачацца ў снежні 2021 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: