«Яны сядзяць і тыкаюць у гэтыя айфоны. І ўсе — за БЧБ». Лукашэнка знайшоў вінаватых у адсутнасці алімпійскіх медалёў

Лукашэнка, узгадняючы прызначэнне рэктараў ВНУ, пракаментаваў выступленне зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Гульні працягваюцца ўжо амаль тыдзень. Узнагароды рознай вартасці заваявалі 59 краін. У Беларусі ж пакуль ні аднаго медаля.

БАТЭ святкуе перамогу ў Батумі над мясцовым «Дынама» ў другім раундзе Лігі канферэнцый.

БАТЭ святкуе перамогу ў Батумі над мясцовым «Дынама» ў другім раундзе Лігі канферэнцый.

Лукашэнка паразважаў пра прычыны адсутнасці айчынных атлетаў на п’едэсталах гонару, але ў выніку скончыў тым, што трэба разабрацца з трэнерамі.

«Мы фінансуем спорт больш, чым любая іншая краіна. Але што атрымалася? Мы фінансуем фізкультуру і спорт, але забыліся пра тое, што краіне і народу хочацца бачыць спартсменаў з медалямі», — цытуе Лукашэнку REFORM.by са спасылкай на яго прэс-службу.

Лукашэнка адзначыў, што справа не толькі ў фінансаванні. Ён прывёў у якасці прыкладу Сербію і афрыканскія дзяржавы, якія, паводле яго слоў, узнагароджваюць толькі тых, хто перамагае.

«Ведаеце, чаму мы часам у спорце не перамагаем, яшчэ дзесьці? Не галодныя! Я гляджу вось гэтыя афрыканскія краіны, краіны разбураныя. Вазьміце Сербію: таленавітая нацыя, такая, як мы. Але чаму такія вынікі? Таму што яны ведаюць: калі яны перамогуць на Алімпіядзе, на чэмпіянаце свету, значыць, яны будуць мець усё. Не перамогуць — будуць дзесьці хістацца, кавалак хлеба шукаць. А мы ўсё падтрымліваем», — сказаў ён.

У Беларусі спартсмены, паводле яго слоў, атрымліваюць вялікія грошы, але пры гэтым яны і іх жонкі аказваюцца нелаяльнымі да ўлады.

«Паглядзіце, што робяць нашы спартсмены, асабліва іх жонкі! У чэмпіянаце футбола некаторыя людзі, футбалісты, атрымлівалі велізарныя сумы грошай. А навошта жонкам працаваць? Яны сядзяць і тыкаюць ў гэтыя айфоны. І ўсе — за БЧБ. Ад гультайства. Гэта не толькі мая выснова. Ёсць людзі, якія назіраюць за гэтымі працэсамі, і мне проста гавораць: каму мы плацім грошы?» — сказаў Лукашэнка.

У той жа час многія дзяржавы не заахвочваюць спартсменаў за медалі, а яны выступаюць дзеля гонару сваёй краіны. «У Нарвегіі, багатай краіне, яны не плацяць, а спартсмен лічыць за гонар выступаць за сваю краіну, і медалі ўжо ёсць. А мы ўсё гэта перавялі ў грошы» — паскардзіўся дзядуля.

У выніку ён прыйшоў да несуцяшальнай высновы для трэнераў беларускай зборнай. Як мінімум, яны нясуць адказнасць за тое, што не нацэлілі падапечных на вынік.

«Гэта ўжо на злобу я кажу пра спорт, паколькі ўсе мы сядзім, глядзім чэмпіянат, некаторыя краіны, не буду іх называць, у тры-пяць разоў менш за нашую маюць залатых узнагарод. А мы ўсе радуемся, што мы ў фінал трапілі... Але тут з трэнерамі трэба разабрацца. Першая віна — гэта трэнер. Калі ён са спартсменам працаваў як трэба і настроіў на вынік, будзе вынік», — сказаў на заканчэнне ён.

Варта адзначыць, што якраз тыя, хто «за БЧБ», на Алімпіяду ў складе беларускай зборнай практычна не трапілі. Медальны план правальваюць «ябацькі», за якіх асноўная маса беларусаў нават заўзець адмаўляецца