Яшчэ адна беларуская спартоўка з’ехала за мяжу праз палітычныя рэпрэсіі

Яна мусіла прадстаўляць Беларусь на Алімпіядзе.

18_10_kopiya_7.jpg

Яшчэ адна беларуская спартоўка — вершніца Сафронава — з’ехала ў Польшчу праз палітычныя рэпрэсіі.
Вольга Сафронава мае высокія пазіцыі ў рэйтынгах коннага спорту (вышэйшыя за любую польскую спартоўку) і мусіла прадстаўляць Беларусь на Алімпіядзе. Але яе выключылі з беларускага спісу, калі аднаго з ейных коняў адхілілі праз падазрэнні ў допінгу, а яна крытычна выказалася пра спартовых чыноўнікаў і рэжым Лукашэнкі.
Сафронава была ў Польшчы і правяла антыдопінгавы тэст каня, які зняпраўдзіў абвінавачанні. Падчас гэтага яна трапіла ў «спіс здраднікаў» беларускіх уладаў. Таму спартоўка папрасіла ў Польшчы гуманітарную візу.
Цяпер Сафронава спадзяецца працягнуць кар’еру ў Польшчы, выступаць на спаборніцтвах пад нейтральным сцягам. З Менску да яе праз Турэччыну прыляцеў ейны партнёр.