Колькасць афіцыйна памерлых ад COVID-19 у Беларусі перавысіла 4000 чалавек

Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1982 выпадкі COVID-19 за мінулыя суткі. З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 516 428 чалавек з каронавірусам.


З учорашняга дня выпісаныя 1607 пацыентаў з пацверджаным раней каронавірусам. Афіцыйна ачунялымі лічацца 503 266 чалавек, піша REFORM.by.

Па афіцыйных даных, агульная колькасць смяротных выпадкаў склала 4004. За суткі, па лічбах Міністэрства аховы здароўя, памерлі 13 чалавек.

Усяго ў Беларусі правялі 8 210 319 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 30 877 даследаванняў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: