Культурнага арганізатара затрымалі ў чарзе да лекара і арыштавалі на 13 сутак

43-гадовы Андрэй Акушка — культурны арганізатар, працуе ў Палацы дзяцей і моладзі. Раніцай 15 верасня ў яго кватэры прайшоў ператрус, падчас якога канфіскавалі тэхніку. Згодна з паказаннямі міліцыянта, Андрэя затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў «дэструктыўных тэлеграм-каналах».

photo5343654643483391427.jpg

У кабінеце Фрунзенскага РУУС, куды мужчыну прывезлі для «праверкі» па факце меркаванага «правапарушэння», ён «пачаў гучна крычаць і кідаць пісьмовыя прыналежнасці на падлогу». Справу Андрэя па арт. 19.1 КаАП разглядзела 16 верасня суддзя Таццяна Полулех.
Андрэй на судзе сцвярджаў, што пасля ператруса і гутаркі ў РУУСе, яго адпусцілі дадому. З-за высокай тэмпературы ён быў вымушаны пайсці да лекара ў паліклініку. Але пакуль ён сядзеў у чарзе з падазрэннем на кавід, да яго прыйшлі міліцыянты і прапанавалі праехаць з імі, каб падпісаць некалькі дакументаў. На волю Андрэй так і не выйшаў. Вынік суда — 13 сутак.
by_culture