Левыя абвясцілі кампанію #БССР100. Калякін: «Гэта не мы, але святкаваць будзем»

Сайт Left.by абвясціў аб пачатку акцыі #БССР100 — святкавання 100-годдзя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якое збіраюцца адзначыць 1 студзеня 1919 году, паведамяе Радыё Свабода

5adaa765_3e0a_4806_8a1c_dcd8e087a2ca_w1023_r1_s.jpg

Пра запуск кампаніі заявіла «група ўдзельнікаў праекту Left.by». Хто стаіць за сайтам Left.by, на яго старонках не паведамляецца. Наведвальнасьць сайту, які абвясціў кампанію, трымаецца ў межах некалькіх дзясяткаў чалавек на дзень, тысячы на месяц, старонка сайту ў Facebook мае тры сотні падпісантаў, у ВК — дзьве сотні, у Twitter — толькі дзесяць чытачоў.
Хэштэг #БССР100 ужо некалькі разоў ужываў твітэр партыі левых «Справядлівы свет». Упершыню яго жартам ужыла Партыя БНФ, упершыню даволі сур’ёзна выкарыстаў лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў
Старшыня партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін кажа, што кампанію абвясціла не ягоная партыя. Ён сцвярджае, што ініцыятыва зыходзіла менавіта ад Left.by, які ён ведае «прынамсі 10 гадоў» (паводле рэгістратара дамэну «Надзейныя праграмы», сайт зарэгістраваны ў 2013 годзе).
«Там ёсць людзі, звязаныя з нашай партыяй, — кажа Калякін пра Left.by. — І наша партыя сапраўды незалежна ад іх займаецца падрыхтоўкай святкавання стагодзьдзя беларускай дзяржаўнасці, якую будзем адзначаць 1 студзеня».
У гэтую дату на самой справе была абвешчаная ССРБ — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая была вылучаная са складу РСФСР — Савецкай Расіі. ССРБ абвясцілі ў падкантрольным бальшавікам Смаленску, яна складалася з Віцебскай, Горадзенскай, Магілёўскай, Менскай і Смаленскай губерняў, займала частку тэрыторыяў, на якіх да таго была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, заваяваная расійскімі бальшавікамі.
Рэспубліка не была самастойнай, ейныя межы мяняліся Крамлём: ужо 27 лютага 1919 году яна была аб’яднаная з Савецкай Літвой у ЛітБелССР, але літоўскія і палову беларускіх тэрыторыяў адбілі палякі ў савецка-польскай вайне — 31 ліпеня 1920 году на ўсходняй палове сучаснай Беларусі была абвешчаная БССР.
Назва кампаніі #БССР100 нагадвае кампанію #БНР100, абвешчаную раней Паўлам Белавусам і Эдуардам Пальчысам, у межах якой беларусы адзначаюць 100-годзьдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Адсылка гэта або адказ на святкаваньне юбілею БНР, на сайце Left.by не паведамляецца.
Ці будзе «Справядлівы сьвет» святкаваць юбілей Савецкай Беларусі з хэштэгам #БССР100, Калякін ня ведае:
«Я ня ведаю, які хэштэг там будзе, гэта не настолькі важна для мяне, — кажа ён. — Але так, мы будзем сьвяткаваць стагодзьдзе БССР. У адрозьненьне ад БНР, БССР была дзяржавай. А БНР была нерэалізаванай ідэяй, на жаль. Стагоддзе беларускай дзяржаўнасці, я думаю, будзе адсвяткаванае на шырокім узроўні ня толькі грамадскасцю, але і дзяржавай».