Libereco распачала кампанію падтрымкі Аляксея Шчадрова

Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco вельмі заклапочаная сітуацыяй, якая склалася вакол каталіцкага верніка Аляксея Шчадрова, якому за арганізацыю прытулку для бяздомных пагражае зняволенне паводле артыкулу 193.1 КК Беларусі.

 



— Мы не можам прыняць таго, што ён павінен цярпець пераслед з-за яго выдатнай і шчырай дапамогі для маючых патрэбу людзей. Абвінавачванні супраць Аляксея Шчадрова беспадстаўныя, несправядлівыя і парушаюць яго правы чалавека. Беларускія ўлады павінны спыніць усе крымінальныя справы супраць яго неадкладна, — каментуе Ларс Бюнгер, старшыня Libereco.

У сувязі з гэтым Libereco пачынае праваабарончую кампанію ў падтрымку Аляксей Шчадрова. На https://www.facebook.com/SupportAleksei/ людзі могуць падпісаць онлайн-петыцыю да беларускага прэзідэнта, звярнуцца ў Следчы камітэт і перадаць прывітанне Аляксею Шчадрову.

Швейцарскіх і нямецкіх абаронцы правоў чалавека маюць таксама інфармаваць каталіцкіх і пратэстанцкіх біскупаў і цэрквы, членаў парламента, няўрадавых арганізацый і сродкі масавай інфармацыі пра рэпрэсіі супраць Аляксей Шчадрова.

— Я думаю, што, у прыватнасці, асабліва хрысціяне павінны ўзняць свой голас за свайго субрата па веры і пратэст супраць пераследу Аляксея Шчадрова. Мы ўсе, незалежна ад таго, у што мы верым, не павінны стаяць у баку, калі чалавек, які дапамагае бедным, мае патрэбу ў нашай падтрымцы, — падкрэсліў Ларс Бюнгер.

Прэсавая служба БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: