Лятучы ўніверсітэт распавёў пра свае інтэлектуальныя наробкі

2020 год, здавалася б, увесь сыйшоў на супраціў кавіду ды рэжыму, на грамадскае абуджэнне і сталенне. Але, калі б мы толькі змагаліся, то нам няма на што разлічваць у будучыні. За мінулы год анлайн-платформа "Лятучы ўніверсітэт" дапоўнілася васьмі грунтоўнымі і актуальнымі інтэлектуальнымі прадуктамі. 

ahljad2020_unovis.png


Курс пра нас з вамі 100 гадоў таму: пра творчасць на лязе драмы, пра іншыя погляды, іншых людзей, вельмі-вельмі іншыя ідэі, пра крэатыўнасць да канца, падчас, жыцця – «УНОВИС: витебская история мировой культуры» – займальна, кранальна, лёгка:

ahljad2020_civilsociety.png


Адзін з самых супярэчлівых пытанняў сёння – ці нараджаецца на нашых уласных вачах грамадзянская супольнасць? Ці яна існавала напачатку мінулага стагоддзя? Нарадзілася ў канцы таго ж стагоддзя? Чаму гэтыя словы «грамадзянская супольнасць» для нас так шмат значаць, а для кагосьці – анічога...як і «правы чалавека». Грамадзянін існаваў яшчэ ў Афінах, а вось грамадзянская супольнасць з’явілася напрыканцы ХVIII стагоддзя ва ўсей Еўропе, а што ў нас? Проста адчуваецца, але складана дыскутуецца – хадземце разбірацца: «Гражданское общество: вопреки очевидности»


ahljad2020_covid19.png


Адной з самых папулярных сёння кніг стала «Чума» Камю, і зразумела прычына: асэнсаваць гэтакую з’яву як пандэмія ва ўсех яе праявах, бадай, немагчыма сам насам. Занадта вялікая колькасць фактараў, сфер жыцця, занадта вялікая геаграфія. Але і не разважаць пра гэта немагчыма. Тым больш, пандэмія ўсё доўжыцца. Таму мы сабралі дзеля вас і нас гід па тэме і запрашаем да супольнай рэфлексіі: «Свет, чалавек, COVID19. Рэфлексія інтэлектуалаў». Дасылайце вашыя развагі ў каментарах на платформе – падыскутуем

ahljad2020_philosophy.png


Мы нават не разумеем, як мы раней не зрабілі падкаст аб філасофіі, але цяпер усё як мае быць! І падкаст на мове, і гутарка атрымалася аб шчырых рэчах: аб захапленні, ісціне, праўдзе, жаху, індывідуальнасці, выбару мовы мыслення, ілюзіі веды, сумленні, алітэі, парэсіі, тэатру... карацей, аб усім і паўсюль, звонку і ўсярэдзіне, сусветнае ды асабістае – аб філасофіі! «Уводзіны ў філасофію».

ahljad2020_journey2.png


100 год таму Ігнат Абдзіраловіч напісаў філасофскае эсэ пра нас з вамі, нібыта акурат пра тое, што мы зараз ствараем.Так, эсэ пра час Абдзіраловіча, але як жа адгукаецца! І гэта сведчыць не толькі пра пэўную няпройдзенасць шляху, але і пра глыбіню мыслення.

Ён адчуваў тады нашыя імкненні, прадчуваў нашыя думкі, ён стварыў канцэпт «ліючайся формы». Ён верыў у нашу Беларусь, ён мысліў яе разам з намі.

Лятучы ўніверсітэт з павагай, радасцю ды пяшчотай прапануе вам твор Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» у выкананні цудоўнейшых Людмілы Сідаркевіч да Аляксандра Марчанка.



Гэты курс, нажаль, вельмі актуальны сёння. Але ж гэта наша наша грамадзянская справа. І вялікі унёсак у краіну будучыні. Курс распрацаваны сумесна з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta: “Суды в Беларуси и как за ними наблюдать”.


ahljad2020_freedom.png


Сёння, бадай кожны дзень, мы разважаем аб свабодзе, услых, пра сабе, у сацыяльных сетках. Суадносіны паміж свабодай і роўнасцю, свабодай і справядлівасцю, свабодай і воляй патрабуюць грунтоўнага асэнсавання, ад гэтага залежыць стан грамадства, палітыкі, культуры. Мы вырашылі сабраць у адным падкасце калекцыю ключавых тэкстаў. І запрасілі агучыць іх выдатных майстроў. І ў нас атрымалася надзвычай гарманічнае спалучэнне задавальненне ад праслухоўвання ды асалоды ад веды: “Класічная адукацыя. Ідэя свабоды”.

ahljad2020_forum.png


Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im) Perfectus» мы ладзілі некалькі разоў, потым адкладалі і знаў адкладалі. Але тое, што нарэшце атрымалася сталася яшчэ лепшым – зараз мы маем самы актуальны агляд і самы свежы погляд на пытанні. Для тых, хто не патрапіў мы здолелі зрабіць відэасправаздачу тых унікальных імпрэз, што адбыліся падчас форуму. І зараз, з задавальненнем прапануем вам:

Спектакль “СУРМАМА”, падрыхтаваны незалежным тэатрам «Крылы Халопа»


Чытка п’есы М.Багаслаўскага #НИЧЕГОСВЯТОГО



Лекцыя першага дня форума “Чалавек і яго мяжы: этычныя намаганні і культура”



Дыскусія па тэме “Covid-19: этычныя, культурныя і сацыяльныя выклікі”



Завяршальная дыскусія “Медыцынскія і сацыяльныя нормы, хто і як іх змяняе?”


Аналітычная запіска “Биоэтика в общественном поле Беларуси”.
Спадарства, далучайцеся да прагляду ды праслухоўвання, да разваг ды дыскусій, давайце разам думаць нашую ўлюблёную Беларусь!
Паводле прэс-рэлізу