Маці дваіх непаўналетніх дзяцей з Мазыра затрымалі за публікацыю даных сілавікоў

Як паведамляе МУС, жанчына апублікавала персанальныя даныя сілавікоў у верасні 2020 года, піша Свабода.

Ірына Гарашына

Ірына Гарашына

У Мазыры супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 35-гадовую Ірыну Гарашыну, маці дваіх непаўналетніх дзяцей. Яе паклікалі ў міліцыю, каб аддаць тэлефон, але ў выніку затрымалі, піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Супраць Гарашынай распачалі крымінальную справу па факце «незаконных дзеянняў у дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных».
У МУС паведамілі, што Ірына ў верасні летась у «адным з Telegram-каналаў, прызнаным пасля экстрэмісцкім, публікавала персанальныя звесткі супрацоўнікаў міліцыі, размяшчала заклікі да пратэснай дзейнасці».